Вражеское войско, охваченное паникой, в ужасе покидало поле боя. - Кто эти рыцари, бросающиеся в бой с открытыми забралами? - недоумевали сарацины. Они вглядывались в лица воинов. Такие лица могут быть только у мертвецов, восставших из могил. Или у привидений и чудовищ. Эти рыцари не знали страха и не боялись боли. Призраки облачились в рыцарские доспехи и присоединились к христианской армии?

Я узнала о них, когда писала предыдущую статью https://www.b17.ru/article/121172/и упомянула в ней прокаженных, о которых заботились францисканские братья-монахи. Еще до францисканцев о прокаженных также заботились и рыцари-монахи военного и госпитального Ордена святого Лазаря. В свои ряды они принимали не только здоровых рыцарей, но и больных проказой. Именно прокаженных христианских воинов так сильно боялись сарацины.

Болезнь, которая в те времена была неизлечимой, могла постигнуть каждого - грешника и праведника, старого и молодого, бедного и богатого. И тогда перед человеком вставал выбор: роптать на Бога и судьбу, или наполнить свою жизнь смыслом, служением, радостью побед, энергией боя, героизмом.

Вместе с рыцарями вспомнился мне и врач поликлиники, о котором когда-то рассказывали знакомые. У него была последняя стадия онкологии. Врач был предпенсионного возраста, болезнь уже невозможно было остановить, а он ходил на работу чуть ли не до последнего дня. Врачей же в поликлиниках всегда не хватает, а он к тому же еще и не терапевтом был. И у него тоже был выбор ...

- У пациентки истерика. Ее подруга сегодня выписывается, - прерывает мои размышления о рыцарях заведующая отделением. Я иду в пятиместную палату, о которой тоже писала в предыдущей статье.

Марина - пациентка с одной ножкой и практически с одним глазом, сегодня выписывается. Ее соседка по палате - Маша, плачет и не хочет ее отпускать, просит, чтобы Марина осталась еще на несколько дней и выписалась вместе с ней. Марина успокаивает ее, обещает, что они будут видеться. Маша продолжает плакать. - Даже когда Марина посылала меня "на три буквы", я не обижалась, мне было так спокойно с ней, - говорит она. - Потому что Марина ... она ... она ... очень добрая! По-настоящему!

Марина нравится всем - и пациентам, и медсестрам, и врачу, и психологу. С ней интересно. Да, она добрая, она сочувствует Маше и другим пациентам. Она спокойная, уравновешенная. Есть в ней внутренняя сила, привлекательность. - О-о-о, я споок-о-ойная-я-я! Но если сегодня от нас не заберут эту невыносимую бабушку, я точно не выдержу, и побью ее своей единственной оставшейся ногой! - как-то пошутила она, когда в палату поселили пациентку с очень надоедливым характером. "Дитя порока" - это тоже про Марину, у нее была весьма бурная жизнь с многочисленными приключениями. И как только все это сочетается в одном человеке? Спрошу у нее об этом, когда она поступит в больницу в следующий раз.

Маша потихоньку успокаивается, я прощаюсь с Мариной и ухожу из палаты. Во время тихого часа открываю на случайной странице книгу, которую я взяла с собой на работу, и читаю вот эти слова:

Ты скроешь от себя смысл Евангелия, если будешь жить для себя, потому что ты будешь бояться смерти. Ты уподобишься пшеничному зерну, которое не прорастает, то есть у тебя не будет возможности узнать когда-либо, какой вырастет твоя пшеница для полноты христианской жизни … Будь среди людей воплощением братской любви, воплощением радости”. (Устав братьев из Тэзе) 

 

***

Варожае войска, ахопленае панікай, у жаху пакідала поле бою. – Хто гэтыя рыцары, якія ідуць у бой з адкрытымі забраламі? – зьдзіўляліся сарацыны. Яны ўзіраліся ў твары воінаў. Такія абліччы могуць быць толькі ў нябожчыкаў, паўстаўшых з магілаў, ці ў прывідаў ды пачвараў. Гэтыя рыцары ня ведалі страху і не баяліся болю. Прывіды ў рыцарскіх дасьпехах далучыліся да хрысьціянскага войска?

Я даведалася пра іх, калі пісала папярэдні артыкул https://www.b17.ru/article/121172/ і ўзгадвала ў ім пракажоных, якімі апекаваліся францішканскія браты-манахі. Яшчэ да францішканаў пракажонымі таксама апекаваліся і рыцары-манахі ваеннага і шпітальнага Ордэну сьвятога Лазара. У свае шэрагі яны прымалі ня толькі здаровых рыцараў, але і хворых на праказу. Менавіта пракажоных хрысьціянскіх воінаў так моцна баяліся сарацыны.

Хвароба, якая ў тыя часы была невылечнай, магла напаткаць кожнага – грэшніка і праведніка, старога і маладога, беднага і багатага. І тады перад чалавекам паўставаў выбар: наракаць на Бога і лёс, або напоўніць сваё жыцьцё сэнсам, служэньнем, радасьцю перамогаў, энэргіяй бою, гераізмам.

Разам з рыцарамі ўспомніўся мне і ўрач паліклінікі, пра якога калісьці распавядалі знаёмыя. У яго была апошняя стадыя анкалёгіі. Урач быў перадпенсійнага ўзросту, хваробу ўжо немгчыма было спыніць, а ён хадзіў на працу амаль да апошняга дня. Урачоў жа ў паліклініках заўсёды не хапае, а ён да таго ж яшчэ й не тэрапеўтам быў. І ў яго таксама быў выбар …

- У пацыенткі істэрыка. Ейная сяброўка сёньня выпісваецца, - перапыняе мае развагі аб рыцарах загадчыца аддзяленьня. Я іду ў пяцімясцовую палату, пра якую таксама пісала ў папярэднім артыкуле.

Марына – пацыентка з адной ножкай і практычна з адным вокам, сёньня выпісваецца. Ейная суседка па палаце – Маша, плача і ня хоча адпускаць яе, просіць, каб Марына засталася яшчэ на некалькі дзён і выпісалася разам зь ёй. Марына супакойвае яе, абяцае, што яны  будуць бачыцца. Маша працягвае плакаць. – Нават калі Марына пасылала мяне “на тры літары”, я ня крыўдзілся, бо мне было так спакойна зь ёй, – кажа яна. – Бо Марына … яна … яна … вельмі добрая! Па-сапраўднаму!

Марына падабаецца ўсім – і пацыентам, і медсёстрам, і ўрачу, і псыхолягу. Зь ёй цікава. Так, яна добрая, яна спачувае Машы і іншым пацыентам. Яна спакойная, ураўнаважаная. Ёсьць у ёй унутраная сіла, прыцягальнасьць. – О-о-о, я спаак-о-ойная-я-я! Але калі ад нас сёньня не забяруць гэтую невыносную бабулю, я дакладна ня вытрымаю, і паб’ю яе сваёй адзінай застаўшайся нагой! – неяк пажартавала яна, калі ў палату пасялілі пацыентку зь вельмі надакучлівым характарам. “Дитя порока” – гэта таксама  пра Марыну, у яе было вельмі бурнае жыцьцё са шматлікімі прыгодамі. І як толькі ўсё гэта спалучаецца ў адным чалавеку? Спытаю ў яе аб гэтым, калі яна паступіць у бальніцу ў наступны раз.

Маша паціху супакойваецца, я разьвітваюся з Марынай і сыходжу з палаты. У ціхі час адкрываю на выпадковай старонцы кнігу, якую я ўзяла з сабой на працу, і чытаю  вось гэтыя словы:

Ты схаваеш ад сябе сэнс Эвангельля, калі будзеш жыць для сябе, таму што ты будзеш баяцца сьмерці. Ты станеш падобным да пшанічнага зерня, якое не прарастае, то бок у цябе ня будзе магчымасьці даведацца калі-небудзь, якой вырасьце твая пшаніца для паўнаты хрысьціянскага жыцьця ... Будзь сярод людзей увасабленьнем братэрскай любові, увасабленьнем радасьці. (Статут братоў з Тэзэ)
Бобровская Марина