Кто, если не психолог? (Хто, калі не псыхоляг?)

44Кто, если не психолог? (Хто, калі не псыхоляг?)
Кто, если не психолог? (Хто, калі не псыхоляг?)

Два часа рассказов о чертях, нечистой силе, потустороннем мире. Интересно, слушает кто-нибудь еще, кроме психологов, такие истории?

Ужи в палате пациентки, исчезающие, когда в палату прилетают аисты. Летчик в самолете, залетающем прямо в открытую дверь палаты, где лежит бабушка с деменцией. Ведьма в обличье кошки, прячущейся под кроватью для того, чтобы ночью мучить пациентку. Кто-то, кого видит умирающий пациент, и не может видеть психолог. Люди, ходящие туда-сюда по квартире, проникающие в нее сквозь потолок, стены, окна. Они занимаются своими делами, абсолютно не обращая внимания на одинокого человека с заболеванием сосудов головного мозга. К нему они относятся нейтрально. Беседуют между собой, но если человек обращается к ним с вопросами, они на него никак не реагируют и ничего не отвечают. Маленькие детки в квартире одинокого лежачего больного, смеющиеся и бегающие друг за другом. Они не причиняют вреда, но и не приносят радости горемыке. Президент сверхдержавы, живущий в пятиэтажке в спальном районе Минска в одном подъезде с пациенткой с органическим бредовым расстройством.

Психологи спрашивают у батюшки: "Может надо пригласить экзорциста в больницу?" Батюшка отвечает на вопрос словами из Библии:

Когда нечистый дух выйдет из человека, то ходит по безводным местам, ища покоя, и не находит; тогда говорит: возвращусь в дом мой, откуда я вышел. И, придя, находит его незанятым, выметенным и убранным; тогда идет и берет с собою семь других духов, злейших себя, и, войдя, живут там; и бывает для человека того последнее хуже первого. (Евангелие от Матфея, 12: 43-45)

Мне вспоминается обитатель ночлежного дома - мужчина около 50 с многолетним алкогольным стажем. - Верите ли Вы в Бога? - спросили у него волонтеры. - Я поклоняюсь дьяволу, - ответил он и рассказал, что когда-то был экстрасенсом и "лечил" людей. А "помогали" ему в этом водка, так как она давала "силы", и договор с дьяволом, - он обеспечивал "результат". Мужчина не хотел поверить в Бога, потому что боялся остаться без "опеки" дьявола.

Некоторые пациенты сообщают, что когда-то взаимодействовали со злыми силами. Другие уверены, что болезни им даны за совершенные грехи, в которых они сейчас  раскаиваются, и боятся, что расплачиваться за них придется и их детям.

Не стоит говорить больному человеку, что то, что он видит, слышит, чувствует, - не существует. Он только обидится на Вас, а "призраки" все равно останутся. Если Вы, например, видите яблоню за окном, то человек может так же ясно видеть себя под ней, хотя сам уже давно никуда не выходит из комнаты или палаты. Вы можете сколько угодно доказывать ему, что вот же он здесь, в помещении, рядом с Вами. А он будет рассказывать о своем одиночестве под той яблоней, о своем страхе, и будет доказывать, что он есть и здесь, в комнате, рядом с Вами, и там, за окном, и ему очень жаль того его, который одиноко стоит под яблоней и дрожит от холода. Надо  просто побыть рядом с человеком, чтобы ему не было так одиноко и тревожно.

Болезнь как-будто открывает человеку глаза на другой мир, который чаще всего бывает почему-то злым, в лучшем случае - нейтральным, и реже - добрым.

Никогда не стоит оставаться один на один с такими неоднозначными проявлениями человеческой психики. Обязательно нужно пригласить в компанию Иисуса, Марию, святых.

Спрашиваю у батюшки, стоит ли мне еще слушать рассказы о чертях? Батюшка советует заняться чем-нибудь более приличным :)



***

Дзьве гадзіны расповедаў пра чарцей, нячыстую сілу, іншасьвет. Цікава, ці слухае хто-небудзь яшчэ, акрамя псыхолягаў, такія аповеды?

Вужы ў палаце пацыенткі з постінсультным станам, якія зьнікаюць, калі ў палату прылятаюць буслы. Лётчык на самалёце, які залятае прама ў адчыненыя дзьверы палаты, дзе ляжыць бабуля з дэменцыяй. Ведзьма ў выглядзе коткі, якая хаваецца пад ложкам, каб уначы вылезьці адтуль ды пачаць мучыць пацыентку з анкалёгіяй на апошняй стадыі. Хтосьці, каго добра бачыць паміраючы ад анкалёгіі пацыент і ня можа бачыць псыхоляг. Людзі, якія ходзяць туды-сюды па кватэры, пранікаючы ў яе праз столь, сьцены, вокны. Яны займаюцца сваімі справамі, абсалютна не зважаючы на чалавека з захворваньнем сасудаў галаўнога мозгу, які застаўся дома адзін. Да яго яны ставяцца нэўтральна. Размаўляюць паміж сабой, але калі хворы чалавек зьвяртаецца да іх з пытаньнямі, яны на яго ніяк не рэагуюць і нічога не адказваюць. Маленькія дзеткі ў кватэры самотнага ляжачага хворага, якія сьмяюцца ды бегаюць адзін за адным, не прычыняючы шкоды, але і не прыносячы радасьці гаротніку. Цікава, што аповяды пра “нэўтральных людзей" і "дзетак”, якія гойсаюць па кватэры, я слухала неаднойчы. Прэзідэнт звышдзяржавы, які жыве ў пяціпавярховіку ў спальным раёне Менску ў адным пад’езьдзе з жанчынай, хворай на органическое бредовое расстройство.

Псыхолягі пытаюцца ў бацюшкі: “Мо’ варта запрасіць экзарцыста ў бальніцу?” Бацюшка адказвае на пытаньне словамі зь Бібліі:

Калі нячысты дух выйдзе з чалавека, то блукаецца па бязводзьдзі, шукаючы супакою, і не знаходзіць. Тады кажа: вярнуся ў дом мой, адкуль я выйшаў. І прыйшоўшы, знаходзіць яго незанятым, вымеценым і прыбраным. Тады йдзе і бярэ з сабою сем другіх духаў, горшых за яго, і, увайшоўшы, жывуць там; і для чалавека таго апошняе бывае горш першага. (Эвангельле паводле Мацьвея, 12:43-45)

Мне ўспамінаецца насельнік начлежнага дому - мужчына каля 50 з шматгадовым алькагольным стажам. - Ці верыце Вы ў Бога? - cпыталі ў яго валанцёры. - Я пакланяюся д’яблу, - адказаў ён і распавёў, што калісьці быў экстрасэнсам і “лячыў” людзей. А “дапамагалі” яму ў гэтым гарэлка, бо яна давала “сілы”, і дамова з д’яблам, бо ён забясьпечваў “вынік”. Мужчына не жадаў паверыць у Бога, бо баяўся застацца без “апекі” д’ябла.

Некаторыя пацыенты распавядаюць, што калісьці мелі дачыненьні са злымі сіламі. Некаторыя ўпэўненыя, што хваробы ім дадзеныя за ўчыненыя грахі, у якіх яны цяпер моцна раскайваюцца, і баяцца, што расплочвацца за іх давядзецца і іхным дзецям.

Ня варта казаць хвораму чалавеку, што тое, што ён бачыць, чуе, адчувае, - не існуе. Ён толькі пакрыўдзіцца на Вас, а “прывіды” ўсё адно застануцца. Калі Вы, напрыклад, бачыце яблыню за вакном, то чалавек можа так жа ясна бачыць сябе пад ёй, хоць сам ужо даўна нікуды не выходзіць з пакою або палаты. Вы можаце колькі заўгодна даводзіць яму, што вось жа ён тут, у памяшканьні, побач з Вамі. А ён будзе распавядаць пра сваю самоту пад той яблыняй, пра свой страх, і будзе даводзіць, што ён ёсьць і тут, у пакоі, побач з Вамі, і там, за вакном, і яму вельмі шкада таго яго, які самотна стаіць пад яблыняй і дрыжыць ад холаду. Трэба проста пабыць побач з чалавекам, каб яму не было так самотна і трывожна.

Хвароба нібыта адкрывае чалавеку вочы на іншасьвет, які часьцей за ўсё бывае чамусьці злым, у лепшым выпадку - нэўтральным, і толькі зрэдку - добрым.

Ніколі ня варта заставацца сам на сам з такімі неадназначнымі праявамі чалавечай псыхікі. Абавязкова трэба запрасіць у кампанію Пана Езуса, Панну Марыю і сьвятых.

Пытаюся ў бацюшкі, ці варта мне яшчэ слухаць расповеды пра чарцей? Бацюшка раіць заняцца чым-небудзь больш прыстойным :)

Бобровская Марина

Поделиться:


2018-09-03
Статья выложена в ознакомительных целях. Все права на текст принадлежат ресурсу и/или автору (B17 B17)

Что интересного на портале?