- Закрытость ... Вам нужно быть более открытой ... потихоньку идите в этом направлении ... - советует мне пациентка Диана.

- Жить, хотеть жить, любить жизнь, - "рекомендует" она своей соседке по палате, когда та говорит, что хочет скорее умереть, чтобы не мучиться.

- Пожалейте меня ... - плачет соседка.

Я прошу Диану пожалеть соседку. - Я знаю, что у Вас это хорошо получается, лучше, чем у меня, - говорю я.

Диана начинает жалеть бабушку, гладит ее, говорит ей добрые слова. Две тяжело больные бабушки - Диана с болезнью Альцгеймера и Елена с деменцией, очень быстро находят общий язык. Елена потихоньку успокаивается. Диане 82 года, Елене - 94.

- А сейчас мне нужно возвращаться домой, - говорит Диана. - Отпустите меня, пожалуйста. Я завершу все дела и вернусь к вам через пару месяцев - тогда и буду работать вместе с Вами, буду помогать, когда Вам будет тяжело ...

Я начинаю размышлять над своей закрытостью, на которую обратила внимание пациентка с болезнью Альцгеймера. Я понимаю, что пациентка права, и даже вспоминаю стихотворение, которое в институте написала мне студентка-однокурсница: "Иногда мне кажется, что ты словно нераскрытые цветы ..."

- Я оказалась словно в другом измерении, в другой "параллельной" вселенной, куда нет доступа "обычному" "нормальному" человеку. Может, я сошла с ума? - рассуждает Диана. - Я была в океане, одна в океане, а сейчас вот опять вернулась сюда ...

Анне 87 лет. Она все время улыбается, говорит без перерыва со всеми и обо всем, порывается куда-то идти: кормить внука, встречать дочку. Она дезориентирована в месте и времени. Вдруг она говорит мне: - А ты с начальством не умеешь ладить, а надо! Почему не учишься ?! При следующей беседе она рекомендует мне поменьше работать и беречь нервы ... :)

- А вот эта Ваша мысль интересна. Возможно, она мне подойдет. Оставьте ее пока что здесь. Может, я возьму ее, - говорит мне Диана. А я даже и не догадывалась, что чьи-то мысли и высказывания можно примерять, как платья в магазине, и просить "продавца", чтобы он показал еще одну, а потом приобрести ту, которая больше подходит ... :)

- Ты - кукушка, назвала меня так еще летом пациентка Нина. Почему я кукушка, пациентка объяснить не смогла, так как у нее были проблемы с вербализацией мыслей. Мне нравилось быть кукушкой. Но сегодня пациент Игорь назвал меня летучей мышью, потому что когда я утром залетаю в больницу в своем “серапе”, то выгляжу именно так. Побыть летучей мышью тоже имеет смысл :)

***

- Закрытасьць ... Вам трэба быць больш адкрытай … Паціхеньку ідзіце ў гэтым напрамку … - кажа мне пацыентка Дыяна.

- Жыць, хацець жыць, любіць жыцьцё, - “рэкамэндуе” яна сваёй суседцы па палаце, калі тая кажа, што хоча хутчэй памерці, каб не пакутаваць.

- Пашкадуйце мяне …  - плача суседка.

Я прапаноўваю Дыяне пашкадаваць суседку. - Я ведаю, што ў Вас гэта добра атрымліваецца, лепей, чым у мяне, - кажу я.

Дыяна пачынае шкадаваць бабульку, гладзіць яе, кажа ёй добрыя словы. Дзьве хворыя бабулькі - Дыяна з хваробай Альцгеймера і Алена з дэменцыяй, вельмі хутка знаходзяць агульную мову. Алена паціху супакойваецца. Дыяне 82 гады, Алене - 94.

- А цяпер мне трэба вяртацца дадому, - кажа Дыяна. - Адпусьціце мяне, калі ласка. Я параблю ўсе справы і вярнуся да вас праз пару месяцаў - тады і буду працаваць разам з Вамі, буду дапамагаць, калі Вам будзе цяжка ...

Я пачынаю разважаць над сваёй закрытасьцю, на якую зьвярнула ўвагу пацыентка з хваробай Альцгеймера. Я разумею, што пацыентка мае рацыю. Нават успамінаю верш, які ў інстытуце напісала пра мяне студэнтка-аднакурсьніца: “Иногда мне кажется, что ты словно нераскрытые цветы … “

- Я апынулася нібыта ў іншым вымярэньні, нібыта ў іншым “паралельным” сусьвеце, куды няма доступу “звычайнаму” “нармальнаму” чалавеку. Мо’ я звар’яцела? - разважае Дыяна. - Я была ў акіяне, адна ў акіяне, а цяпер вось ізноў вярнулася сюды …    

Ганьне 87 гадоў. Яна ўвесь час усьміхаецца, гаворыць без перапынку з усімі і аб усім, парываецца некуды ісьці: карміць унука, сустракаць дачку. Яна дэзарыентаваная ў мейсцы і часе. Раптам яна кажа мне: - А ты з начальствам ня ўмееш ладзіць, а трэба! Чаму ня вучысься?! Пры наступнай размове яна рэкамэндуе мне меньш працаваць і берагчы нэрвы …:)

- А вось гэтая Вашая думка цікавая. Магчыма, яна мне падойдзе. Пакіньце яе пакуль што тут. Мо’ я  вазьму яе, - кажа мне Дыяна. А я нават і не здагадвалася, што чыесьці думкі і выказваньні можна прымяраць, як сукенкі ў краме, і прасіць “прадаўца”, каб паказаў яшчэ адну, а потым набыць тую, якая больш пасуе … :)

- Ты - зязюля, назвала мяне так яшчэ летам пацыентка Ніна. Чаму я зязюля, пацыентка патлумачыць не змагла, бо ў яе былі цяжкасьці зь вербалізацыяй думак. Мне падабалася быць зязюляй. Але сёньня пацыент Ігар назваў мяне кажаном, бо калі я раніцай залятаю ў бальніцу ў паліто-накідцы, то выглядаю менавіта так. Пабыць кажаном таксама мае сэнс :)

Портал «Клуб Здорового Сознания»
2015 - 2024


Карта сайта

Email:
Связаться с нами