Аднойчы мы зь сябрамі шпацыравалі па Менску і праходзілі міма банку, а мне якраз трэба было зрабіць плацёж. Мы размаўлялі па-беларуску, на мне быў шалік з Пагоняй (Пагоня - старажытны герб Беларусі), і калі я падыйшла да касы, адзін з кліентаў банку паглядзеў на мяне і прамовіў:

- О, напэўна пані будзе талерамі разьлічвацца! (Талер - старажытная валюта Беларусі).

Людзі заўсьміхаліся, банк ажывіўся і ў ім на хвілінку ўваскрэсла Краіна Талераў - тая, пра якую калісьці сьпяваў беларускі рок-гурт "Камэлёт". Краіна была старажытнай і адначасова вельмі сучаснай. А на шыльдачцы з курсамі валют зьявіўся надпіс:

1 беларускі талер = 10 амэрыканскіх даляраў :)

І загучалі чароўныя словы песьні: "Мы зьвесялелi ўраз, і гэтак добра, што ёсьць у нас Краiна Талераў, Краiна Талераў, Краiна Талераў..."

... Аднойчы ў хоспіс паступіла пацыентка Людміла - прыгожая, інтэлігентная, адукаваная жанчына за 60, адзінокая - у яе былі толькі дальнія сваякі. Калісьці Людміла займала даволі высокую пасаду, пэўным чынам зьвязаную з мастацтвам. У размове яна некалькі разоў паўтарыла, што сучасная моладзь усё робіць толькі за грошы. Неяк яна зьвярталася да маладых людзей па дапамогу, а яны адказалі ёй:

- Плаціце грошы - і мы ўсё зробім.

Мы не былі такімі, - канстатавала яна.

Людміла папрасіла, каб для яе знайшлі валанцёраў, якія змаглі б дапамагаць ёй. У той жа дзень яе наведала праваслаўная жанчына-валанцёр. Неўзабаве знайшоўся і валанцёр-мужчына, каталік. Пацыентка была вельмі задаволеная імі. Валанцёры хадзілі ў магазін, прагульваліся зь Людмілай у дворыку бальніцы, выконвалі розныя даручэньні.

Неяк у ардынатарскую зайшла сваячніца Людмілы. Яна спачатку пагаварыла з урачом, а потым - з псыхолягам. Сваячніца была прыблізна такога ж узросту, як і Людміла, і таксама інтэлігентная, прыемная жанчына. Я распавяла ёй пра валанцёраў і пра крыўду Людмілы на тых маладых людзей, якія адмовіліся дапамагаць ёй бясплатна.

- Валанцёры? ... - зьдзівілася сваячніца. - Але ж я наведваю Людмілу амаль кожны дзень, прыношу ўсё, што яна кажа, учора мы разам з дачкой у яе былі... - А наконт тых маладых людзей, якія сказалі, што за працу трэба плаціць, дык я мяркую, што яны мелі рацыю. Дый Людміла - забясьпечаны чалавек, і я - таксама, і ўсе нашыя сваякі.

Людміла праляжала ў хоспісу больш за месяц. Валанцёры наведвалі яе рэгулярна. Потым яна заснула на некалькі дзён. Яе твар стаў яшчэ прыгажэйшым і абсалютна спакойным. Валанцёры тэлефанавалі мэдпэрсаналу і цікавіліся, ці не прыйшла яна ў сябе. Але Людміла ўжо больш не прачыналася ...

... Аднойчы сьвяты Францішак ішоў у суправаджэньні рыцараў з аднаго мястэчка ў іншае. Рыцары стаміліся і прагаладаліся, таму вырашылі зайсьці ў маленечкую вёсачку, якая стаяла ля дарогі, і купіць там за грошы якую-небудзь ежу. Вёсачка была зусім бедная, і ніхто зь сялянаў нічога ім не прадаў. Тады Францішак сказаў ім:

- Выкіньце вашыя мушкі! (так ён называў грошы), вярніцеся да гэтых людзей і папрасіце ў іх міласьціну. Але зрабіце гэта не саромячыся і ў імя Божай Любові.

Рыцарам не заставалася нічога іншага, як толькі паслухацца брата Францішка. Яны вярнуліся ў вёсачку і зрабілі так, як ён ім сказаў. Тады яе жыхары пачалі наперабой даваць ім, хто што мог. І кожны стараўся даць больш, чым ягоны сусед. Пры гэтым усім было весела, людзі пачуваліся шчасьлівымі, яны ўсьміхаліся, сьпявалі і славілі Бога.

... Аднойчы я спытала ў Талера, гледзячы яму прама ў вочы:

- Шаноўны брат Талер, скажы калі ласка, ці будзе калі-небудзь нашая краіна называцца Краінай Талераў?

- Будзе, - адказаў ён. -Толькі спачатку яна павінна стаць Краінай Духу.

Малодшыя браты талера - даляр і рубель, пагадзіліся зь ім.

***

Однажды мы с друзьями гуляли по Минску и проходили мимо банка, а мне как раз нужно было сделать платеж. Мы разговаривали по-белорусски, на мне был шарфик с Погоней (Погоня - старинный герб Беларуси), и когда я подошла к кассе, один из клиентов банка посмотрел на меня и сказал:

- О, наверное пани будет талерами рассчитываться! (Талер - старинная валюта Беларуси).

Люди заулыбались, банк оживился и в нем на минуту воскресла Страна Талеров - та, про которую когда-то пела белорусская рок-группа "Камелот". Страна была древней и вместе с тем очень современной. А на табличке с курсами валют появилась надпись:

1 белорусский талер = 10 американских долларов :)

И зазвучали волшебные слова песни: "Мы повеселели вмиг, и так хорошо, что есть у нас Страна Талеров, Страна Талеров, Страна Талеров ..."

... Однажды в хоспис поступила пациентка Людмила - красивая, интеллигентная, образованная женщина за 60, одинокая - у нее были только дальние родственники. Когда-то Людмила занимала довольно высокую должность, определенным образом связанную с искусством. В беседе она несколько раз повторила, что современная молодежь все делает только за деньги. Как-то она обращалась к молодым людям за помощью, а они ответили ей:

- Платите деньги - и мы все сделаем.

Мы не были такими, - констатировала она.

Людмила попросила, чтобы для нее нашли волонтеров, которые смогли бы помогать ей. В тот же день ее посетила православная женщина-волонтер. Вскоре нашелся и волонтер-мужчина, католик. Пациентка была очень довольна ими. Волонтеры ходили в магазин, прогуливались с Людмилой во дворике больницы, выполняли различные поручения.

Как-то в ординаторскую зашла родственница Людмилы. Она сначала побеседовала с врачом, а затем - с психологом. Родственница была приблизительно такого же возраста, как и Людмила, и тоже интеллигентная, приятная женщина. Я рассказала ей про волонтеров и про обиду Людмилы на тех молодых людей, которые отказались помогать ей бесплатно.

- Волонтеры? ... - удивилась родственница. - Но ведь я навещаю Людмилу почти каждый день, приношу все, что она говорит, вчера мы вместе с дочкой у нее были ... - А что касается тех молодых людей, которые сказали, что за работу нужно платить - то я полагаю, что они были правы. Да и Людмила - обеспеченный человек, и я - тоже, и все наши родственники.

Людмила пролежала в хосписа больше месяца. Волонтеры навещали ее регулярно. Потом она заснула на несколько дней. Ее лицо стало еще более красивым и абсолютно спокойным. Волонтеры звонили медперсоналу и интересовались, не пришла ли она в себя. Но Людмила уже больше не просыпалась ...

... Однажды святой Франциск шел в сопровождении рыцарей из одного города в другой. Рыцари устали и проголодались, поэтому решили зайти в крохотную деревушку, стоявшую у дороги, и купить там за деньги какую-нибудь еду. Деревенька была совсем бедная, и никто из крестьян ничего им не продал. Тогда Франциск сказал им:

- Выбросьте ваши мушки! (так он называл деньги), вернитесь к этим людям и попросите у них милостыню. Но сделайте это не стыдясь и во имя Любви Божьей.

Рыцарям не оставалось ничего другого, как только послушаться брата Франциска. Они вернулись в деревушку и сделали так, как он им сказал. Тогда ее жители начали наперебой давать им, кто что мог. И каждый старался дать больше, чем сосед. При этом всем было весело, люди чувствовали себя счастливыми, они улыбались, пели и славили Бога.

... Однажды я спросила у Талера, глядя ему прямо в глаза:

- Уважаемый брат Талер, скажи пожалуйста, будет ли когда-нибудь наша страна называться Страной Талеров?

- Будет, - ответил он. -Только сначала она должна стать Страной Духа.

Младшие братья талера - доллар и рубль, согласились с ним.

Портал «Клуб Здорового Сознания»
2015 - 2024


Карта сайта

Email:
Связаться с нами