Никто не заменит психолога. Часть 2 (Ніхто не заменіць псыхоляга. Частка 2)

👁 23

Начало здесь: https://www.b17.ru/article/112680/

Я получила диплом психолога в 34 года. Это было второе высшее образование. Первое - экономическое. В то время я была еще не готова к тому, чтобы каждый день выслушивать страдающих людей. Хотелось радости, беззаботности, легкости. Ситуация поменялась через 5 лет, когда вдруг дало о себе знать "отложенное" горе. Тогда мне самой пришлось обращаться за помощью к специалистам - психологам и психотерапевтам, за индивидуальными консультациями и групповой терапией. "Ночь души" длилась около 8 месяцев, а потом горе начало потихоньку отступать. А когда оно совсем отступило, у меня появилась мысль стать психологом-волонтером. Мое желание осуществилось, когда мне было за 40.

Волонтерская работа занимала максимум 8 часов в неделю и приносила хорошие результаты и много радости. Свободного времени было достаточно, так как работа за деньги занимала его совсем немного, а денег хватало на нормальную жизнь. Было время и на отдых, и на рефлексию, и на "ничегонеделание". Так продолжалось нескольких лет. А 4 года назад у меня появилась возможность стать психологом в хосписе для взрослых. Так постепенно, как я написала уже в первой части моей статьи, у меня сложилась определенная картина, видение, убеждения, как, для кого, когда, в каких количествах, для чего, и т.д. нужна помощь психолога, и какой она должна быть, сколько стоить, и кто ее должен оплачивать.

Когда человек обращается к психологу, он уверен, что его внимательно выслушают. Важно, чтобы человек имел возможность говорить (высказываться) столько времени, сколько ему необходимо. Также бывает, что человеку нужно некоторое время помолчать. Психолог может делать это вместе с ним. Большое значение имеет атмосфера доверия, сопереживания, любви, доброжелательности, заинтересованности, легкости, открытости, вдохновенности, созданная психологом совместно с клиентом (пациентом). Хорошо, когда на консультации присутствуют юмор и творческий подход к решению всех проблем и вопросов.

Иногда человеку нужно посетить организации и учреждения, в которые он не осмеливается идти один, необходимость посещения которых вызывает у него чувство страха, беспокойство, волнение, стресс. Идя туда в сопровождении психолога, он сможет почувствовать себя уверенно, подготовленно, защищенно. А в следующий раз он уже будет способен посетить нужный кабинет самостоятельно.

В своей работе я использую христианские (францисканские - т.е. основанные на духовности святого Франциска Ассизского) заговОры (аффирмации). Каждый заговор - это импровизация. Для каждого человека, для каждой ситуации, для каждого дня создается "свой" заговор, в котором имеет значение каждое предложение, каждое слово, а также голос, которым он произносится, и настроение, с которым он создается.

Руки психолога тоже должны быть готовыми к работе :) Они могут работать вместе с молитвой, вместе с заговОром, вместе со слушанием, вместе с беседой или молчанием, а также сами по себе. Это могут быть и объятия, и прикосновения, и поглаживания, - все зависит от конкретной ситуации и конкретного клиента (пациента).

Как христианский (францисканский) психолог, я использую молитвы - основные (т.е. общие для всех, такие как Отче наш, Радуйся Мария, и т.д.) и спонтанные (индивидуальные). При необходимости возможна молитва вместе с клиентом (пациентом), а также ознакомление его с основами христианства. Возможен выезд к клиентам (пациентам) в больницу или интернат, в некоторых случаях - на дом.

При необходимости возможно создание для клиента (пациента) личной и особой истории (сказки), в которой фигурирует его сестра проблема (сестра болезнь, или брат конфликт или брат вопрос).

На консультациях мы ни с чем не боремся и ничего не искореняем, - ведь это не война и даже не баррикады, а рядом с нами - только наши братья и сестры (даже если это проблемы и болезни). Мы задаем им вопросы, беседуем с ними, осознаем, с чем они пришли к клиенту (пациенту), и какие у них ожидания и надежды, а также узнаем про условия, при которых они готовы уйти от человека.

Кто же (и что) работает во время консультаций? В первую очередь - Господь Бог и Дева Мария, Ангелы-хранители, святые. После - все братья и сестры, к которым мы обращаемся. Это и брат Солнце, и сестра Луна, и брат Ветер, и сестра Туча, и т.д. И конечно же психолог - с их помощью, и сам клиент (пациент) - в первую очередь после Господа Бога и Девы Марии :)

Что для человека хорошо, а что - нет? Точно это знает только Бог. И даже сам человек не всегда может это знать. А еще говорят, что "то, что хорошо для индуса - не всегда хорошо для беларуса" :) У нас есть ориентир, есть маяк - это 10 христианских заповедей, а для человека неверующего - его совесть. Грехи против этих заповедей и являются однозначным злом. А все остальное ... "люби Бога и делай, что хочешь", - как говорил святой Августин. Т.е. существует одна основная заповедь - Любовь к Богу и к ближнему. И на сколько процентов человек будет ее придерживаться - на столько процентов он будет счастлив.

Исходя из вышесказанного, психолог тоже не может знать, что для человека однозначно лучше. Да и не умнее он, чем его клиент (пациент), но имеет соответствующее образование и опыт. И, как и каждому другому специалисту - врачу, строителю, учителю, и т.д., Бог дает психологу соответствующие средства, которыми тот в силах воспользоваться для того, чтобы сделать жизнь другого человека (клиента, пациента) более качественной. Психолог растет и учится чему-то новому вместе со своими клиентами (пациентами).

Продолжение будет.

***

Пачатак тут: https://www.b17.ru/article/112680/

Я атрымала дыплём псыхоляга ў 34 гады. Гэта была другая вышэйшая адукацыя. Першая – эканамічная. У той час я была не гатовая да таго, каб кожны дзень выслухоўваць церпячых людзей. Хацелася радасьці, бестурботнасьці, лёгкасьці. Сітуацыя памянялася праз 5 гадоў, калі раптам дало аб сабе знаць “адкладзенае” гора. Тады мне самой давялося зьвяртацца па дапамогу да спэцыялістаў – псыхолягаў і псыхатэрапэўтаў, за індывідуальнымі кансультацыямі і групавой тэрапіяй. “Ноч душы” доўжылася каля 8 месяцаў, а потым гора пачало паціху адступаць. А калі яно зусім адступіла, у мяне зьявілася думка стаць псыхолягам-валанцёрам. Маё жаданьне зьдзейсьнілася, калі мне было за 40.

Валанцёрская праца займала максімум 8 гадзінаў у тыдзень і прыносіла добрыя вынікі і шмат радасьці. Вольнага часу мелася шмат, бо праца за грошы займала яго зусім нямнога, а грошай хапала для нармальнага жыцьця. Быў час і на адпачынак, і на развагі і на “нічоганяробленьне”. Так працягвалася некалькі гадоў. А 4 гады таму ў мяне зьявілася магчымасьць стаць псыхолягам у хоспісу для дарослых. Так паступова, як я напісала ўжо ў першай частцы  майго артыкула, склалася пэўная карціна, бачаньне, перакананьні, як, для каго, калі, у якіх колькасьцях, для чаго, і г.д. патрэбная дапамога псыхоляга, і якой яна мусіць быць, колькі каштаваць, і хто яе павінен аплочваць.

Калі чалавек зьвяртаецца да псыхоляга, ён упэўнены, што яго ўважліва выслухаюць. Важна, каб чалавек меў магчымасьць гаварыць (выказвацца) столькі часу, колькі яму неабходна. Таксама бывае, што чалавеку трэба некаторы час памаўчаць. Псыхоляг можа рабіць гэта разам зь ім. Вялікае значэньне мае атмасфэра даверу, суперажываньня, любові, добразычлівасьці, цікавасьці, лёгкасьці, адкрытасьці, натхнёнасьці, створаная псыхолягам сумесна з кліентам (пацыентам). Добра, калі на кансультацыі прысутнічаюць гумар і творчы падыход да вырашэньня ўсіх праблемаў і пытаньняў.

Часам чалавеку трэба наведаць арганізацыі і ўстановы, у якія ён не наважваецца ісьці адзін, неабходнасьць наведваньня якіх выклікае ў яго пачуцьце страху, трывогу, хваляваньне, стрэс. Ідучы туды ў суправаджэньні псыхоляга, ён зможа адчуць сябе ўпэўнена, падрыхтавана, абаронена. А ў наступны раз ён ужо будзе здольны наведаць неабходны кабінет самастойна.

У сваёй працы я выкарыстоўваю хрысьціянскія (францішканскія - т.б.заснаваныя на духоўнасьці сьвятога Францішка Асізскага) замовы (афірмацыі). Кожная замова – гэта імправізацыя. Для кожнага чалавека, для кожнай сітуацыі, для кожнага дня ствараецца “свая” замова, у якой мае значэньне кожны сказ, кожнае слова, а таксама голас, якім яна прамаўляецца, і настрой, зь якім яна ствараецца.

Рукі псыхоляга таксама мусяць быць гатовымі да працы :) Яны могуць працаваць разам з малітваю, разам з замоваю, разам са слуханьнем, разам з размоваю або з маўчаньнем, а таксама самі па сабе. Гэта могуць быць і абдымкі, і дотыкі, і пагладжваньні, - усё залежыць ад канкрэтнай сітуацыі і канкрэтнага кліента (пацыента).

Як хрысьціянскі (францішканскі) псыхоляг, я выкарыстоўваю малітвы – асноўныя (т.б. агульныя для ўсіх, такія як Ойча наш, Вітай Марыя, і г.д.) і спантанныя (індывідуальныя). Пры неабходнасьці магчымая малітва разам з кліентам (пацыентам), а таксама азнаямленьне яго з асновамі хрысьціянства. Магчымы выезд да хворых людзей у бальніцу або інтэрнат, у некаторых выпадках – на дом. 

Пры неабходнасьці магчыма стварэньне для кліента (пацыента) асабістай і асаблівай гісторыі (казкі), у якой фігуруе ягоная сястра праблема (сястра хвароба, або брат канфлікт ці брат пытаньне).

На кансультацыях мы ні з чым не змагаемся і нічога не выкараняем, - бо гэта не вайна і нават не барыкады, а побач з намі – толькі нашыя браты і сёстры (нават калі гэта праблемы і хваробы). Мы задаем ім пытаньні, размаўляем зь імі, асэнсоўваем, з чым яны прыйшлі да кліента (пацыента), і якія ў іх чаканьні ды надзеі, а таксама даведваемся пра ўмовы, пры якіх яны гатовыя сыйсьці ад чалавека.

Хто ж (і што) працуе падчас кансультацыяў? У першую чаргу – Пан Бог і Панна Марыя, Анёлы-ахоўнікі, сьвятыя. Потым – усе браты і сёстры, да якіх мы зьвяртаемся. Гэта і брат Сонца, і сястра Поўня, і брат Вецер, і сястра Хмара, і г.д. І канечне ж псыхоляг – зь іхняй дапамогаю, і сам кліент (пацыент) – у першую чаргу пасьля Пана Бога і Панны Марыі :)

Што для чалавека добра, а што – не?  Дакладна гэта ведае толькі Пан Бог. І нават сам чалавек не заўсёды можа гэта ведаць. А яшчэ кажуць, што “тое, што добра для індуса – не заўсёды добра для беларуса” :) У нас ёсьць арыенцір, ёсьць маяк – гэта 10 хрысьціянскіх запаведзяў, а для чалавека няверуючага – ягонае сумленьне. Грахі супраць гэтых запаведзяў і зьяўляюцца  адназначным злом. А ўсё астатняе … “любі Бога і рабі, што хочаш”, - як казаў сьвяты Аўгустын. Т.б. існуе адна асноўная запаведзь – Любоў да Бога і да бліжняга. І на колькі адсоткаў чалавек будзе яе прытрымлівацца – на столькі адсоткаў ён будзе шчасьлівы.       

Зыходзячы з вышэйсказанага, псыхоляг таксама ня можа ведаць, што для чалавека адназначна лепей. Дый не разумнейшы ён за кліента (пацыента), але мае адпаведную адукацыю і вопыт. І, як і кожнаму іншаму спэцыялісту – урачу, будаўніку, настаўніку, і г.д., Бог дае псыхолягу адпаведныя сродкі, якімі той у сілах скарыстацца дзеля таго, каб зрабіць жыцьцё іншага чалавека (кліента, пацыента) больш якасным. Псыхоляг расьце і навучаецца чамусьці новаму разам са сваімі кліентамі (пацыентамі).

Працяг будзе.

Бобровская Марина
2018-08-17
Статья выложена в ознакомительных целях. Все права на текст принадлежат ресурсу и/или автору (B17 B17)

Что интересного на портале?