Внезапные консультации (Раптоўныя кансультацыі)

👁 35

Телефонная беседа получилась прекрасная - душевная, теплая. Длилась она около получаса. Мне нужно было позвонить родственникам нескольких пациентов и уточнить конфессиональную принадлежность их мам и пап, так как на завтра был запланирован визит батюшки в больницу, а на послезавтра - визит ксендза. Беседы были короткими, люди благодарили за заботу.

Но одна беседа получилась достаточно долгой. Бабушка, по поводу которой я звонила, сообщила, что она атеистка и что батюшка ей не нужен. Необходимо было выяснить, крещеная ли она. Ее дочь подтвердила, что крещеная, а потом начала жаловаться на злую соседку по палате, которая залезла в мамину тумбочку и съела все ее вкусности. А когда ей сделали замечание, так она еще и агрессию проявила. Пришлось объяснять женщине, что так, к сожалению, проявляет себя болезнь. Больной человек может считать, что все вокруг принадлежит ему. Мне вспомнился случай, когда мы беседовали с медсестрой в пятиместной палате. А одна ходячая и даже бегающая бабушка встала с кровати, и, не обращая на нас никакого внимания, пошла "проверять" чужие тумбочки :)

Женщина с теплотой рассказывала о своей маме, сказала, что сама она живет в другой стране, а в Минск приехала на некоторое время. Я пригласила ее зайти к психологу, когда она будет навещать маму в следующий раз. Но время работы психологов и время ее посещений больницы, к сожалению, не совпадали.

***

В больнице был тихий час. Зная, что одна пациентка точно не спит, я решила зайти к ней. На посту дежурила медсестра, работающая в больнице около полугода. Медсестра спросила про пациентку, которую у нас называют Гестаповной. Ее настоящее отчество звучит почти так же, да и характер у бабушки соответствующий :) Мы разговорились. У нас обеих было для этого время. Беседа длилась минут 40. Мы обсуждали особенности взаимодействия с нашими пациентами и их родственниками, вспоминали разные интересные случаи. Меня впечатлило очень внимательное отношение медсестры к пациентам, ее профессионализм, интерес к изучению психологических особенностей тяжелобольных людей. К тому же я увидела, насколько это красивая и интеллигентная женщина с прекрасным  чувством собственного достоинства.

Мне вспомнились наши спонтанные беседы с медсестрами в паллиативном отделении хосписа. Помню, как я спросила у одной медсестры, не тяжело ли ей работать в хосписе. А она ответила, что прошла до этого очень страшную школу, была медсестрой в стране, где происходил военный конфликт и массово погибали, или оставались калеками на всю жизнь совсем молодые и здоровые люди.

***

В ординаторскую зашла симпатичная девушка. Она поинтересовалась у врача состоянием своей бабушки, которую недавно положили в больницу, рассказала, что живет за границей и что у нее самой много болезней, потом проконсультировалась у врача по поводу некоторых из них. Вечером я возвращалась с перерыва и встретила ее на больничном дворе. Мы разговорились, погода была хорошая, и нам ничто не мешало. У девушки были не свойственные ее возрасту болезни, но выглядела хорошо. Она уже с детства жила в другой стране, и там их списывали на Чернобыль. В той стране у нее был муж, хорошая работа и совсем другие отношения мужчин к женщинам. Она была благодарна и врачу больницы, и медсестрам и психологу, но сказала, что видимо никогда не захочет вернуться на Родину.

***

На планерке:
Это не просто срочно! Это очень срочно! И сделать это нужно не сегодня или завтра, а внезапно! :)

 



***

Тэлефонная размова атрымалася цудоўная - душэўная, цёплая. Доўжылася яна з паўгадзіны. Мне трэба было патэлефанаваць сваякам некалькіх пацыентаў, каб удакладніць канфэсійную прыналежнасьць іхніх матуляў і татуляў, бо на заўтра быў заплянаваны візіт бацюшкі ў бальніцу, а на пасьлязаўтра - візіт ксяндза. Размовы былі кароткімі, людзі дзякавалі за клопат.

Але адна размова атрымалася больш доўгай. Бабуля, наконт якой я тэлефанавала, казала, што яна атэістка і што бацюшка ёй не патрэбны. Трэба было высьветліць, ці яна ўвогуле ахрышчаная. Ейная дачка паведаміла, што так, а потым пачала скардзіцца на злую суседку па палаце, якая залезла ў матуліну тумбачку і зьела ўсе ейныя прысмакі. А калі ёй зрабілі заўвагу, дык яна яшчэ і агрэсію праявіла. Давялося тлумачыць жанчыне, што так, на жаль, праяўляе сябе хвароба. Хворы чалавек можа лічыць, што ўсё навокал - ягонае. Мне ўспомніўся выпадак, як мы размаўлялі з медсястрой у пяцімясцовай палаце. А адна хадзячая і нават бегаючая бабуля ўстала з ложку і, не зьвяртаючы на нас аніякай увагі, пайшла "правяраць" чужыя тумбачкі :)

Жанчына зь цеплынёй распавядала пра сваю матулю, сказала, што сама яна жыве цяпер у іншай краіне, а ў Менск прыехала на некаторы час. Я запрасіла яе зайсьці да псыхоляга, калі яна будзе наведваць матулю ў наступны раз. Але гадзіны працы псыхолягаў і час ейных наведваньняў бальніцы, на жаль, не супадалі.  

***

У бальніцы быў ціхі час. Ведаючы, што адна пацыентка дакладна ня сьпіць, я вырашыла зайсьці да яе. На пасту дзяжурыла медсястра, якая працуе ў бальніцы каля паўгоду. Медсястра спытала пра пацыентку, якую ў нас называюць Гестапаўнай. Ейнае імя па бацьку гучыць амаль так жа, дый характар у бабулькі адпаведны :) Мы разгаварыліся. У нас абедзьвюх быў для гэтага час. Размова доўжылася хвілінаў 40. Мы абмяркоўвалі асаблівасьці ўзаемадзеяньня з нашымі пацыентамі і іхнымі сваякамі, узгадвалі розныя цікавыя выпадкі. Мяне ўразіла вельмі ўважлівае стаўленьне медсястры да пацыентаў, ейны прафэсіяналізм, цікавасьць да вывучэньня псыхалягічных асаблівасьцяў цяжкахворых людзей. Да таго ж я разгледзела, наколькі гэта прыгожая і інтэлігентная жанчына з цудоўным пачуцьцём уласнай годнасьці.

Мне ўспомніліся нашыя спантанныя размовы з медсёстрамі ў паліатыўным аддзяленьні хоспісу. Памятаю, як я спытала ў адной медсястры, ці ня цяжка ёй працаваць у хоспісу. А яна адказала, што прайшла да гэтага вельмі страшную школу, была медсястрой у краіне, дзе адбываўся ваенны канфлікт і массава гінулі, або заставаліся калекамі на ўсё жыцьцё зусім маладыя і здаровыя людзі.      

***

У ардынатарскую зайшла жвавая сімпатычная дзяўчына. Яна пацікавілася ва ўрача станам сваёй бабулі, якую нядаўна паклалі ў бальніцу, распавяла, што жыве за мяжой і сказала, што ў яе самой шмат розных хваробаў, потым пракансультавалася ва ўрача наконт некаторых зь іх. Увечары я вярталася зь перапынку і сустрэла яе на бальнічным двары. Мы разгаварыліся, надвор'е было добрае, і нам нішто не замінала. Дзяўчына мела вельмі цяжкія і не ўласьцівыя для яе ўзросту хваробы, але выглядала цудоўна. Яна ўжо зь дзяцінства жыла ў іншай краіне, і там іх спісвалі на Чарнобыль. У той краіне ў яе быў муж, добрая праца і зусім іншыя адносіны мужчынаў да жанчынаў. Яна была ўдзячная і ўрачу бальніцы, і медсёстрам і псыхолягу, але сказала, што напэўна ніколі не захоча вярнуцца на Радзіму.

***

На планёрцы:
Гэта не проста тэрмінова! Гэта вельмі тэрмінова! І зрабіць гэта трэба не сёньня ці заўтра, а раптоўна! :)
Бобровская Марина
2018-08-24
Статья выложена в ознакомительных целях. Все права на текст принадлежат ресурсу и/или автору (B17 B17)

Что интересного на портале?